Красавiк 11

Здароўе чалавека – багацце грамадства

У філіяле “Падольская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна здароўя “Здароўе чалавека – багацце грамадства”, прысвечаная сусветнаму Дню здароўя.

Слухачамі сталі людзі сталага веку, за якімі ажыццяўляюць догляд супрацоўнікі ТЦСАН.  Для іх была падрыхтавана тэматычная літаратура. Бібліятэкар расказала пра важнасць адсочвання артэрыяльнага ціску, своечасовага лячэння. Пагаварылі пра недахоп вітамінаў і спосабы іх папаўнення. Асобнае месца было адведзена гутарцы аб фізічнай актыўнасці. Спартыўная хадзьба, шпацыр пазітыўна ўплываюць на агульнае самаадчуванне. У канцы мерапрыемства жанчынам былі раздадзены спецыяльныя памяткі.




Апублікавана 11.04.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий