Красавiк 13

Велікодны куліч

Вялікдзень – важнае хрысціянскае свята, якое адзначаецца амаль у кожнай беларускай сям’і. Велікодныя стравы, расфарбаваныя яйкі, духмяныя кулічы – неад’емная частка кожнага свята.

У філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” таксама рыхтуюцца да вясновага свята. Бібліятэкар разам з маленькімі чытачамі правялі майстар-клас “Велікодны куліч”. Вольга Багдановіч пазнаёміла з гісторыяй свята, падрабязна расказала вучням пра народныя велікодныя традыцыі і абрады.

Знаёмства дзяцей і моладзі з традыцыямі нашых продкаў – важная задача для захавання сямейных традыцый і беларускай культуры. Майстар-клас атрымаўся цікавым, інфарматыўным і не змог пакінуць нікога абыякавым.

 




Апублікавана 13.04.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий