Красавiк 20

Памятники и памятные места Островетчины

Патрыятычнае выхаванне – важны напрамак, якому павінна ўдзяляцца дастатковая ўвага. Бібліятэкар філіяла “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” правяла інфарм-дасье “Памятники и памятные места Островетчины” ў рамках інтэрактыўнага праекта “Память о прошлом для будущих поколений”.

Бібліятэкар расказала ўдзельнікам пра гістарычныя аб’екты Астравеччыны: касцёлы, цэрквы, іншыя знакавыя пабудовы. Пагаварылі і пра прыроднае багацце – рэкі і вадасховішчы. Навучэнцы задавалі дадатковыя пытанні, разважалі, прыпаміналі важныя, на іх погляд, месцы. Мерапрыемства дапамагло лепш пазнаць родны край і асэнсаваць важнасць Радзімы ў жыцці чалавека.

 




Апублікавана 20.04.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий