Красавiк
22
Калі не ты, то хто
22 красавіка адзначаецца міжнародны Дзень Зямлі. З гэтай нагоды ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшла экалагічна-прававая гадзіна “Калі не ты, то хто”.
Вучням было нагадала пра важнасць захавання чысціні і парадку. Экалогія з кожным годам пагаршаецца. У гэтым вінаваты кожны, хто не прытрымліваецца простых правіл. Пасля прысутным быў прапанаваны відэаролік. Затым навучэнцаў чакала віктарына з тэстамі і шарадамі. Мерапрыемства было цікавым і пазнавальным.