Красавiк
25
Здароўе без лекаў
На пазнавальную гадзіну “Здароўе без лекаў” сабраліся людзі сталага веку філіяла “Гудагайская сельская бібліятэка”.
У цёплай абстаноўцы жанчыны вялі гутарку аб здаровым ладзе жыцця, правільным харчаванні, дзяліліся сваімі праверанымі рэцэптамі ад кашлю і прастуды. Гаварылі і пра лекавыя расліны, рэкамендацыі па іх зборы, нарыхтоўцы і захоўванні, парады прыгатавання травянога чаю.