Красавiк
28
Такой не ведала планета бяды
Чарнобыль – сумная старонка ў нашай гісторыі, а дата 26 красавіка заўжды выклікае тужлівыя пачуцці. У філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” 27 красавіка прайшоў урок смутку “Такой не ведала планета бяды”.
Бібліятэкар расказала пра наступствы трагедыі для жывёльнага і расліннага свету, а таксама для чалавека. Былі падрыхтаваны тэматычныя лістоўкі, кнігі і часопісы, прысвечаныя гэтай трагедыі. Мерапрыемства дапамагло зразумець важнасць недапушчэння такіх трагедый у будучым.