Красавiк
28
Вечнае рэха Чарнобыля
У філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка” прайшоў урок экалогіі “Вечнае рэха Чарнобыля”.
Аварыя на Чарнобыльскай АЭС стала сапраўднай трагедыяй для мноства людзей, навакольнага асяроддзя і атмасферы. Бібліятэкар зазначыла, што аварыя паспрыяла росту захворванняў у людзей. Таксама школьнікі пазнаёміліся з паняццем “зона адчужэння”. Паглядзелі на населеныя пункты, дзе шмат гадоў таму спынілася жыццё. Многія факты здзівілі вучняў. Яны задавалі пытанні, удакладнялі інфармацыю. Мерапрыемства атрымалася інфарматыўным і прымусіла задумацца аб важнасці захавання экалогіі.