Май 4

Прафесія на ўсе часы

Май – пара, калі выпускнікі школ вызначаюцца з будучай прафесіяй.  Задача грамадства – дапамагчы ім у прафесійным вызначэнні. У Гудагайскай сярэдняй школе для вучняў 9 класа адбылася прафарыентацыйная сустрэча “Прафесія на ўсе часы”.

Бібліятэкар філіяла “Гудагайская сельская бібліятэка” расказала аб прафесіі бібліятэкара і яе вытоках, аб славутых людзях, якія працавалі ў бібліятэцы. Выпускнікі задавалі пытанні, высвятлялі некаторыя моманты, удзельнічалі ў віктарыне “Адгадай кнігу”. Пасля бібліятэкар пералічыла навучальныя ўстановы, дзе можна атрымаць гэту прафесію. Сустрэча атрымалася змястоўнай і інфарматыўнай. І, магчыма, даможа камусьці з выпускнікоў зрабіць прафесійны выбар.




Апублікавана 04.05.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий