Май 6

Прафесіі на ўсе часы

Выбар прафесіі – складаная і адказная справа, бо ад гэтага выбару  залежыць далейшае жыццё. Бібліятэкар філіяла «Мальская сельская бібліятэка» 5 мая правяла для вучняў 9 класа інфармацыйны дайджэст “Прафесіі на ўсе часы”.

Вучням была дадзена інфармацыя пра асноўныя прафесіі: урача, настаўніка, будаўніка, інжынера і г.д. Аднак асаблівая ўвага была ўдзелена аповеду пра прафесію бібліятэкара, а выстава “Библиотека, книга, я — вместе дружная семья” дапамагла наглядна пазнаёміцца з прафесіяй бібліятэкара. Супрацоўніца расказала пра сутнасць працы ў бібліятэцы, пра запаўненне фармуляраў, расстаноўку кніг і афармленне кніжных выстаў. Школьнікі мелі магчымасць задаць пытанні. Пасля быў прапанаваны спіс навучальных устаноў, дзе можна атрымаць прафесію бібліятэкара. Мерапрыемства атрымалася насычаным, інфарматыўным і змястоўным.

 




Апублікавана 06.05.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий