Май
10
Неспакойнае сэрца Янкі Дрыўніцкага
У філіяле «Страчанская сельская бібліятэка-клуб» прайшоў вечар-партрэт “Неспакойнае сэрца Янкі Дрыўніцкага”, прысвечваны асобе краязнаўцы Івана Пятровіча Дрыўніцкага, 90 гадовы юбілей якога адзначаецца ў гэтым годзе.
Бібліятэкар расказала пра яго жыццёвы і працоўны шлях, прыгадала найбольш вядомыя працы. Пасля прысутныя ўшанавалі памяць культурнага дзеяча хвілінай маўчання.