Май
11
Мы памятаем!
Кожны год у майскія дні наш народ успамінае грозныя гады вайны, шануе памяць загінуўшых воінаў, кланяецца жывым. Час не ўладны над памяццю людзей розных пакаленняў. У філіяле “Гервяцкая сельская бібліятэка” была падрыхтавана літаратурна-музычная кампазіцыя “Мы памятаем!” да Дня Перамогі.
На мерапрыемстве прысутнічалі школьнікі, якія ўзнаўлялі звесткі пра пачатак вайны і Дзень Перамогі, пра юных герояў Вялікай Айчыннай вайны і жудасныя здзекі над дзецьмі ў канцлагерах. Бібліятэкар разам з школьнікамі чыталі вершы ваенных гадоў, разважалі пра мір, вайну і Перамогу. Мерапрыемства суправаджалася песнямі, напрыканцы сустрэчы была паказана мультымедыйная прэзентацыя.