Ад пачатку вайны да парада Перамогі
Нягледзячы на тое, што з пераможнага мая 1945 года праляцелі 77 гадоў, мы і сёння ўслаўляем гераічны подзвіг нашых салдат, ушаноўваем памяць тых, хто не пашкадаваў сваё жыццё дзеля нас, і перадаём яе ў спадчыну новым пакаленням.
У філіяле “Падольская сельская бібліятэка-клуб” была падрыхтавана літаратурна-музычная кампазіцыя “Ад пачатку вайны да парада Перамогі”. Падчас мерапрыемства, прысвечанага слаўным падзеям, бібліятэкар расказала дзецям пра тое, як пачалася Вялікая Айчынная вайна, пра Дзень Перамогі, пазнаёміла з ветэранамі Астравеччыны і сваёй мясцовасці. Таксама ўспомнілі аднавяскоўцаў, якія пайшлі абараняць Радзіму, аб іх баявых дзеяннях, аб іх подзвігах. Скончылася мерапрыемства хвілінай маўчання ў памяць аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне.