Май 13

Усе мы разам ляцім да зор

Казкі – дзіўны свет, які на нейкі момант адносіць кожнага ў дзяцінства, дорыць адчуванне цудаў. У філіяле “Варнянская сельская бібліятэка” прайшло падарожжа па казках  да 75-годдзя пісьменніцы Раісы Баравіковай “Усе мы разам ляцім да зор”.

Удзельнікі пазнаёміліся з жыццёвым шляхам пісьменніцы, бібліятэкар расказала і пра творчы шлях Раісы Андрэеўны. Прыгадалі і творы аўтаркі. Кожны – кранальны, незвычайны, цікавы. Была прадэманстравана мультымедыйная прэзентацыя з выданнямі Р.А. Баравіковай. Пасля школьнікам была прапанавана віктарына, якая вельмі спадабалася і нікога не пакінула раўнадушным.




Апублікавана 13.05.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий