Май
13
Вайна вачыма дзяцей
Вялікая Айчынная вайна для сённяшняга пакалення – невядомыя старонкі мінулага. Сучасныя дзеці даведваюцца аб Вялікай Айчыннай вайне па музейных экспазіцыях, кнігах, кінафільмах, па ўспамінах прабабуль і прадзядуль.
Бібліятэкар філіяла “Падольская сельская бібліятэка-клуб” правяла акцыю “Вайна вачыма дзяцей”. Мэта заключалася ў тым, каб праз чытанне перадаць падрастаючаму пакаленню памяць і павагу да подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне.