Май
18
Цудоўны свет сям’і
Сямʼя – гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім і з каго бяром прыклад. У філіяле “Кямелішкаўская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна размовы “Цудоўны свет сям’і”, прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і.
Бібліятэкар разам з дзецьмі і бацькамі пагаварылі пра значныя падзеі ў жыцці сваёй сямʼі, паразважалі аб важнасці чытання. Чытачы дзяліліся ўражаннямі ад прачытаных кніг, прыгадвалі любімых герояў казак і апавяданняў, распавялі пра чытацкія традыцыі сваёй сям’і.