Май
19
Семья – это маленькая Вселенная
Штогод 15 мая ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень сям’і. У філіяле “Гервяцкая сельская бібліятэка” прайшоў пазнавальны час “Семья – это маленькая Вселенная”.
Разам з бібліятэкарам дзеці адправіліся ў захапляльнае падарожжа пад назвай “сям’я”. Яны расказвалі пра свае сем’і, пра сямейныя традыцыі, тлумачылі сэнс прыказак аб сям’і, праслухалі некалькі казак аб адносінах дарослых і дзяцей у сям’і, а затым абмеркавалі ўчынкі герояў гэтых твораў. Даведаліся аб парадку роднасных сувязяў: хто каму кім прыходзіцца (дачка, брат, нявестка, сястра, залоўка і г.д.). Мерапрыемства скончылася чытаннем вершаў пра сям’ю.