Май 23

Цвярозае жыццё

Урок здароўя “Цвярозае жыццё” прайшоў у філіяле “Гудагайская сельская бібліятэка”. Мерапрыемства было накіраванае на прапаганду здаровага ладу жыцця і інфармавання насельніцтва аб згубным уздзеянні алкаголю на здароўе.

У час размовы з прысутнымі бібліятэкар  звярнула ўвагу на тое, што жыццё цудоўнае і без алкаголю, толькі трэба правільна і з карысцю для свайго здароўя бавіць вольны час. Пагаварылі і  пра разбуральную сілу алкаголю, пра тую непапраўную шкоду, якую ён наносіць чалавеку, сям’і, грамадству, прычынах узнікнення гэтай страшнай хваробы, як вылечыцца і якія існуюць метады лячэння, а таксама кнігі, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця. Была палрыхтавана ілюстрацыйная выстава “Прадухіліць! Выратаваць! Дапамагчы!”

 

 

 




Апублікавана 23.05.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий