Май
23
Казачны свет Раісы Баравіковай
Філіял “Дзіцячая бібліятэка” правяла для сваіх актыўных чытачоўбібліяквэст “Казачны свет Раісы Баравіковай”, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння выдатнай беларускай пісьменніцы.
У гульнёвай форме дзеці пазнаёміліся з кнігамі “Матылёчкі-матылькі” і “Пра Бусю, які жыве на Беларусі”, якую пісьменніца напісала сумесна з Уладзімірам Ліпскім. Юныя чытачы ахвотна ўдзельнічалі ў квэсце, знаёміліся з цікавымі фактамі з кніг, малявалі. Мерапрыемства прайшло цікава і займальна.