Май
23
Выбар прафесіі – справа сур’ёзная
21 мая ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” адбылася прафарыентацыйная сустрэча “Выбар прафесіі – справа сур’ёзная”.
Бібліятэкар Вольга Багдановіч расказала ўдзельнікам пра важнасць правільнага выбару прафесіі, расказала пра асноўныя прафесіі. Асаблівую ўвагу ўдзяліла бібліятэчнай справе. Удзельнікі задавалі пытанні, вучыліся запаўняць фармуляры, знаёміліся з літаратурай па тэме.