Май 26

Акцыя працягваецца

26 мая ў гарадскім аўтобусе горада Астраўца прайшла акцыя “Чытаючы аўтобус”.

Супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі не давалі пасажырам драмаць, слухаць музыку або карыстацца гаджэтамі. Замест гэтага яны акунуліся ў паэзію класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Эмацыйна, узнёсла, з душою гучалі вядомыя і любімыя творы. Пасажыры станоўча аднесліся да акцыі, падзякавалі супрацоўнікам, а некаторыя нават самі спрабавалі цытаваць вядомыя творы.

 




Апублікавана 26.05.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий