Май 27

Я на пенсии сижу, время зря не провожу

Бібліятэкар філіяла “Мальская сельская бібліятэка” Анжэла Янкоўская правяла ў новым фармаце гутарку для людзей сталага ўзросту “Я на пенсии сижу, время зря не провожу”. Бібліятэкар завітала ў госці  да актыўных, творчых і маладых душой. За кубкам гарбаты кожны змог расказаць, як можна з карысцю для сябе і іншых правесці свой вольны час, падзяліцца рэцэптамі маладосці і бадзёрасці, захапленнямі.

Цудоўныя вышыўкі  ўпрыгожылі дом: абразы святых, зімовыя пейзажы, жаночыя вобразы – усё гэта адлюстравана ў працах Лукашэвіч Дануты Мечыславаўны. Жанчына супрацоўнічае з бібліятэкай, заўжды прыходзіць за новымі нумарамі “Гаспадыні”, “Ксюшы”. Менавіта адтуль майстрыха бярэ ідэі для новых прац.

“Цветок”, “Хозяин”, “Мой любимый сад” – любімыя выданні Анімуцкай Уладзіславы Браніславаўны. На яе падворку заўжды прыгожа, утульна, а вока радуюць розныя кветкі. Захапленне жанчыны распачалося менавіта са знаёмства з часопісамі. Убачыўшы аднойчы ў часопісе прыгожую клумбу, жанчына вырашыла рэалізаваць ідэю на сваім участку. Пасля ўсё новыя і новыя ідэі захаплялі рупную гаспадыню.

Раздзяляе захапленні Валянціна Генадзьеўна Маскалевіч, якая вырошчвае пакаёвыя кветкі. А сакрэты вырошчвання кветак яна шукае ў часопісе “Цветок”.

На самай справе няма непатрэбных рэчаў, калі ў гаспадара добра развіта фантазія, так лічыць Ахрамовіч Фёдар Вячаслававіч. Ён з задавальненнем майструе вырабы сваімі рукамі для саду і агарода з падручных матэрыялаў, а ідэі па афармленні падглядае ў часопісе “Хозяин”.

 




Апублікавана 27.05.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий