Май 31

Бібліятэка – гэта цікава

Вучні 1 “В” класа СШ №3 перад пачаткам школьных канікул вырашылі прыйсці ў госці ў дзіцячую бібліятэку. Для іх правялі экскурсію-знаёмства “Бібліятэка – гэта цікава”.

Школьнікам расказалі, які ўзніклі кнігі, якімі яны былі ў даўнія часы, для чаго патрэбны бібліятэкі. Дзецям напомнілі правілы паводзін у бібліятэцы, правілы чытання. І традыцыйна пагулялі з вучнямі ў розныя пазнавальныя гульні “Літаратурны герой”, “Персанажы”, “Адгадай казку” і інш.

Дзеці зацікавіліся гульнёвымі кнігамі, кожны знайшоў сабе штосьці цікавае і карыснае ў бібліятэцы.

 




Апублікавана 31.05.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий