Хай ўсміхнецца дзяцінства
Дзень абароны дзяцей – важнае свята, якое нагадвае аб значнасці кожнага дзіцяці ў грамадстве. Штогод у гэты дзень наладжваецца святкаванне для сямей і іх дзетак: канцэртная праграма, творчыя і спартыўныя пляцоўкі, гульні.
Не засталася ў баку ад святкавання і бібліятэка. Бібліятэкар філіяла “Мальская сельская бібліятэка” правяла свята дзяцінства “Хай ўсміхнецца дзяцінства”, прысвечанае Дню абароны дзяцей. Навучэнцаў сустрэлі казачныя персанажы, якія запрашалі іх пагуляць у музычную гульню “Вясёлы дамавёнак”. Малодшыя школьнікі з радасцю адгукнуліся на прапанову. Яны танцавалі, спявалі, выконвалі заданні пад музыку. Гульня захапіла прысутных, на яе працягу чуўся звонкі дзіцячы смех.
Не абышлося і без інтэлектуальных спаборніцтваў. Школьнікі ўдзельнічалі ў віктарыне, адгадвалі загадкі, працягвалі прыказкі. Кожны ўдзельнік атрымаў невялікі падарунак – паветраны шар, а пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі.
Дзяцінства – час казак, мараў і дабрыні. У канцы мерапрыемства бібліятэкар павіншавала дзетак са святам і запрасіла іх часцей прыходзіць у бібліятэку і падарожнічаць па казачных краінах.