Чэрвень
2
Паэтычная імпрэза
Асоба Канстанціна Стаповіча да гэтага часу прыцягвае ўвагу навукоўцаў, літаратуразнаўцаў і проста неабыякавых людзей. 28 мая ў Клюшчанах адбылася паэтычная імпрэза, прысвечаная Канстанціну Стаповічу, які больш вядомы пад псеўданімам Казімір Сваяк.
На мерапрыемстве былі запрошаны госці, мясцовыя жыхары і проста неабыякавыя людзі. Бібліятэкар філіяла “Страчанская бібліятэка-клуб” Ганна Трубіцкая разам з дзецьмі падрыхтавалі падборку найлепшых вершаў Казіміра Сваяка. Узнёсла і прыгожа гучалі вершы аўтара, абуджалі памяць аб ім і нагадвалі пра неацэнны скарб, які ён пакінуў для нашчадкаў.