Чэрвень
3
Няхай заўсёды будзе сонца
У філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка” для выхаванцаў дзіцячага садка прайшла віктарына па казках “Няхай заўсёды будзе сонца”.
Была прадстаўлена кніжная выстава “Мір дзяцінства – казка”, праз якую дзеці пазнаёміліся з новымі, цікавымі і маляўнічымі выданнямі. А таксама юныя чытачы з задавальненнем удзельнічалі ў казачных віктарынах, разгадванні загадак і забаўляльных гульнях. У завяршэнні свята дзеці разам з бібліятэкарам сваімі рукамі майстравалі сонейка, як сімвал цяпла і ўсяго жывога. Свята падаравала ўсім прысутным добры настрой, радасць, вяселле і ўсмешкі.