Чэрвень 9

Каб памяць пра асветніцу жыла

Ефрасіння Полацкая – знакавая постаць для беларускай культуры. Яе дзейнасць і зараз  прыгадваецца нашчадкамі. 5 чэрвеня адзначаецца дзень памяці асветніцы. З гэтай нагоды ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшла гістарычная гадзіна  “Каб памяць пра асветніцу жыла” для выхаванцаў лагера “Вілія”.

Пагутарылі пра біяграфію асветніцы, архітэктурныя помнікі, якія былі пабудаваны па яе ініцыятыве. Прыгадалі і пра крыж, створаны Лазарам Богшам. Сафія Лазоўская, выхаванка прышкольнага лагера, прачытала верш пра асветніцу. Мерапрыемства мела глыбокі выхаваўчы пачатак.

 

 

 

 

 

 




Апублікавана 09.06.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий