Чэрвень 10

Дзень сяброўскіх зносін

Што такое сяброўства? На гэтае пытанне спрабавалі знайсці адказныя чытачы філіяла “Міхалішкаўская сельская бібліятэка”. У бібліятэцы 9 чэрвеня прайшоў дзень сяброўскіх зносін “Нам без дружбы не прожить, дружбой надо дорожить” у межах міжнароднага Дня сяброўства.

Бібліятэкар Вольга Багдановіч прапанавала ўдзельнікам загадкі пра сяброўства, цікавую віктарыну. Пасля звярнуліся да казак.  Разважалі над тым, у якіх герояў былі сапраўдныя сябры. Удзельнікаў вельмі захапілі заданні віктарыны, загадкі і казкі. У канцы мерапрыемства бібліятэкар прапанавала кожнаму пялёсткі рамонка, на якіх неабходна было напісаць якасці сапраўднага сябра.

Дзеці зрабілі выснову, што без сяброўства жыць немагчыма.

 




Апублікавана 10.06.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий