Чэрвень 10

Сцяжынкамі роднага краю

У межах краязнаўчага праекта “Аб мінулым – для будучага”  Астравецкую раённую бібліятэку наведалі выхаванцы прышкольнага лагера “Радуга” школы №2, для іх быў падрыхтаваны краязнаўчы маршрут  “Сцяжынкамі роднага краю”.

Дзеці здзейснілі завочнае падарожжа па самых цікавых мясцінах Астравеччыны. Пагаварылі  пра родны горад, яго адметныя мясціны і архітэктуру. А пасля акунуліся ў гісторыю горада. Свае веды ўдзельнікі маглі праверыць дзякуючы займальнай віктарыне “Праўда-няпраўда”, гульні “Знайдзі лішняе”.

Завяршылася мерапрыемства праглядам казкі пра Астравец.

 




Апублікавана 10.06.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий