Чэрвень
13
Гэта мая зямля
У філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка” прайшла экалагічная экскурсія “Гэта мая зямля” да Дня эколага ў межах аматарскага аб’яднання “Жывіца”.
На ўлонні прыроды была праведзена цікавая віктарына. Удзельнікі прадэманстравалі добрыя веды, прыгадваючы назвы рэк, азёр і гарадоў Астравеччыны. Прыгадалі імёны дзеячаў навукі і культуры, якія жылі на нашай зямлі. Пасля мерапрыемства працягнулася ў бібліятэцы. Там удзельнікі пазнаёміліся з літаратурай па прыродзе Беларусі.