Чэрвень
13
Мы – сябры прыроды
Наведвальнікі прышкольнага лагера “Непаседа” Падольскай СШ прыехалі ў дзіцячую бібліятэку на пазнавальна-конкурсную праграму “Мы – сябры прыроды”.
Дзеці гулялі, адказвалі на пытанні і загадкі пра прыроду. Для школьнікаў правялі конкурсы і гульні “Так- Не”, “Хто дзе жыве”, “Знайдзі лішняе слова”, “Лясныя весялушкі”, “Дзясятка”, “Ліса і Зайчык”. Дзеці размяліся на фізхвілінцы, паглядзелі мультфільм пра жывёл, прайшліся па ўсіх залах бібліятэкі, пазнаёміліся з прыгожымі гульнёвымі кнігамі.