Чэрвень 15

Віншуем з перамогай!

Філіял “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” Астравецкага раёна перамагла ў юбілейным ХХХ рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” у намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання” і  атрымала дыплом першай ступені.

Бібліятэкарам рэалізаваны мэтанакіраваныя праекты па падтрымцы і развіцці чытання “Чытаем супольна”, “Кніга і чытанне – для кожнага”. Праведзена значная работа па прывіцці звычкі чытаць на роднай мове з самага малодшага ўзросту. З гэтай нагоды арганізаваны Дзень чытання “Роднай мовы залацінкі”, акцыі “Читай, ДеТвоРа!”, “#Ялюблюсваю краіну”, кніжныя хіт-парады “Самая чытаючая кніга”, “Чытач прапануе чытачу”, “Для падлеткаў: цікава і проста”, квэст-гульня “Падарожжа па роднай вёсцы”.

 

 

 




Апублікавана 15.06.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий