Чэрвень
16
Азбука бяспекі на прыродзе
У філіяле “Палушская сельская бібліятэка-клуб” прайшло мерапрыемства “Азбука бяспекі на прыродзе”. Падчас летніх канікул тэма бяспечных паводзін асабліва актуальная.
Дзеці паўдзельнічалі ў гульнях “Збяры смецце”, “Елачкі-пянёчкі”, “Калі я прыду ў лес”. Тут яны змаглі прадэманстраваць сваю хуткасць і спрыт. Пасля быў прапанаваны інтэлектуальны конкурс “Што расце ў лесе”. У гульнёвай форме ўдзельнікі прыгадалі лясныя ягады і грыбы. Успомнілі, якія з іх з’яўляюцца ядомымі, а якія збіраць катэгарычна забаронена.