Чэрвень 17

Пазнавальная экскурсія

Выхаванцы лагера «Вілія» разам з бібліятэкарам філіяла «Міхалішкаўская сельская бібліятэка» наведалі краязнаўчы музей Францішка Багушэвіча ў Ашмянах. Тут для іх была падрыхтавана цікавая экскурсія. Слухачы даведаліся больш пра гісторыю вёсак Ашмянскага раёна.

Асаблівую ўвагу экскурсавод звярнула на гісторыю вёсак Жупраны, Гальшаны. Выхаванцы лагера даведаліся больш пра Гальшанскі замак,паглядзелі на яго ранейшы і сучасны выгляд. Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікалі экспанаты: гістарычныя фотаздымкі, манеты,зброя, прадметы народнага побыту. Экскурсія была пазнавальнай і цікавай і падаравала кожнаму ўдзельніку добры настрой.




Апублікавана 17.06.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий