Культура. Адзінства. Памяць
Год гістарычнай памяці – значная нагода аб’яднацца, прыгадаць тое важнае, за што змагаліся нашы продкі. 18 чэрвеня на маляўнічых берагах возера Кайміна прайшоў турыстычны злёт работнікаў сферы культуры ў межах Года гістарычнай памяці “Культура. Адзінства. Памяць”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Астравецкага раённага цэнтра культуры, бібліятэкі і дзіцячай школы мастацтваў.
Удзельнікаў чакалі разнастайныя конкурсы і выпрабаванні. У пачатку мерапрыемства кожная каманда паказала свае найлепшыя якасці ў конкурсе “Візітная картка”. Пасля ўдзельнікі дэманстравалі свой спрыт праз удзел у спартыўных эстафетах. Не абышлі і творчы бок. Паколькі на турыстычны злёт сабраліся прадстаўнікі культуры, то і конкурсы насілі творчы характар. Конкурс капітанаў, тэатральнай замалёўкі, конкурс турыстычнай песні – вось толькі некаторыя выпрабаванні,праз якія прыйшлося прайсці аматарам актыўнага адпачынку.
Кожная каманда паказала спрыт, рознабаковыя таленты, згуртаванасць і адзінства. У агульным заліку каманда бібліятэкі “Ціхаходы” заняла 2 месца і была адзначана кубкам і грашовай узнагародай .
Аднак не толькі кубак і дыпломы везлі з сабой удзельнікі турыстычнага злёту. Добры настрой, згуртаванасць і пазітыўныя эмоцыі спадарожнічалі кожнаму, бо лета – час радасці і адпачынку.