За добрым настроем
Сталы ўзрост – час адпачынку, новых магчымасцяў. Аднак пажылыя людзі часам застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі. Жыць у адзіноце заўсёды маркотна. Менавіта таму супрацоўнікі філіяла “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” і клуба наведваюць невялікія вёскі з культурнай праграмай. На гэты раз наведалі вёскі Каценавічы і Заборцы з літаратурна-музычнай праграмай “За добрым настроем”. У гэты дзень ліліся народныя песні, чыталіся байкі, гучалі частушкі.
Бібліятэкар прыехала з порцыяй новай і цікавай літаратуры. Часопісы і газеты знайшлі сваіх адрасатаў. Хтосьці зацікавіўся часопісамі пра здароўе, хтосьці – пра сад і агарод. Для кагосьці больш прыцягальнай аказалася мастацкая літаратура. Акцыя стала добрым напамінам пра тое, што кожны чалавек важны і патрэбны для грамадства.