Прыём у раённай бібліятэцы
У Астравецкай раеннай бібліятэцы ў межах выязнога пасяджэнне Рэспубліканскага міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў пад кіраўніцтвам намесніка прэм’ер-міністра Ігара Петрышэнкі адбыўся прыём дэлегатаў.
У бібліятэцы для ўдзельнікаў была праведзена аглядавая экскурсія па карціннай галерэі мастака Льва Дабжынскага, дэлегаты пазнаёміліся з экспазіцыяй прысвечанай доктару філалагічных навук Адаму Мальдзіса. Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў актавай зале была праведзена інтэрактыўна-краязнаўчая гульня “Пазнай Астравеччыну”. У рамках гульні ўдзельнікам было прапанавана сабраць пазлы з выявамі славутасцяў Астравецкага раёна, якія былі выведзены на экран для ўзору. Пасля гасцей пачаставалі духмянай кавай з жалудоў, а траўніца Інга пазнаёміла прысутных з рэцэптам кавы і расказала легенду пра яе ўзнікненне.