Чэрвень 23

Я помню. Я ганаруся

У філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка” прайшла выстава-памяць “Я помню. Я ганаруся”. Першымі з выставай пазнаёміліся выхаванцы прышкольнага лагера. Бібліятэкар расказала пра кнігі аб Вялікай Айчыннай вайне: пазнаёміла з кнігай “Памяць”, творамі Васіля Быкава, дакументальнай літаратурай. Мерапрыемства паспрыяла больш дэталёва у знаёмству дзяцей з падзеямі той вайны.

 




Апублікавана 23.06.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий