Бібліятэчнае краязнаўства: новыя тэндэнцыі і традыцыйныя каштоўнасці
Краязнаўства – адзін з галоўных прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці ўсіх бібліятэк. Таму і ўдзельнікі рэгіянальгага семінара абралі для сябе тэму “Бібліятэчнае краязнаўства: новыя тэндэнцыі і традыцыйныя каштоўнасці”.
Семінар стартаваў 23 чэрвеня на Ашмяншчыне, у ім прымалі ўдзел бібліятэчныя супрацоўнікі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” і ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка. Распачаўся ён з азнаямляльнай экскурсіі па Ашмянскай раённай бібліятэцы. Пасля перамясціліся ў канферэнц-залу. Там абмяркоўваліся праблемы сучаснага краязнаўства, разглядаліся новыя накірункі дзейнасці бібліятэчнага краязнаўства. Затым удзельнікі семінара наведалі сельскія бібліятэкі аграгарадкоў Жупраны, Кальчуны, Гальшаны, Баруны. Там яны пазнаёміліся з новымі формамі і метадамі работы. У Гальшанах была праведзена экскурсія па музеі Дугі Струвэ, па адноўленай вежы Гальшанскага замка. У Барунах прысутныя ўшанавалі памяць загінулых ў гады Першай сусветнай вайны лётчыкам з экіпажа самалёта “Ілля Мурамец”.
24 чэрвеня семінар працягнуўся ў Астраўцы. Баяровіч Вольга Віктараўна правяла аглядавую экскурсію па шматфункцыянальнаму комплексу. Дырэктар раённай бібліятэкі, Ачарэтава Наталля Уладзіміраўна, запрасіла ўдзельнікаў у бібліятэку, дзе для ім была арганізавана аглядавая экскурсія па карціннай галерэі мастака Льва Дабжынскага, прысутныя пазнаёміліся з экспазіцыяй прысвечанай доктару філалагічных навук Адаму Мальдзісу. Затым гасцей сустрэла траўніца Інга, якая пачаставала гасцей духмянай кавай з жалудоў і распавяла легенду пра жалудовы напой і яго ўзнікненне.
Далей слова мела загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Тварагаль Вольга Мікалаеўна. Яна расказала пра новыя формы краязнаўчай работы ў раённай бібліятэцы. Удзельнікі семінара даведаліся пра краязнаўчыя базы і інтэрактыўныя формы работы, якія прымяняюцца ў бібліятэцы.
Далей выступілі супрацоўніцы Мальскай, Рытанскай, Міхалішкаўскай бібліятэк, якія расказалі пра свае праекты па краязнаўству.
Мерапрыемства мела практычны накірунак. Супрацоўнікі не толькі абмяняліся вопытам, але і даведаліся пра новыя перадавыя тэндэнцыі пры вядзенні краязнаўчай работы.