Чэрвень
27
Нам памяці звоняць званы…
Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў філіяле “Падольская сельская бібліятэка-клуб” была праведзена гадзіна смутку “Нам памяці звоняць званы…”.
Мерапрыемства праводзілася ў памяць аб тых, хто загінуў, абараняючы родную зямлю, хто стаў бязвіннай ахвярай фашысцкіх планаў. Хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых, усклалі кветкі да помніка загінуўшых воінаў-землякоў, запалілі свечкі. Сапраўды подзвігу народа жыць у стагоддзях!