Лiпень 4

Жыву ў Беларусі і тым ганаруся

Краязнаўчае мерапрыемства “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” прайшло ў філіяле “Рытанская сельская бібліятэка”.

Удзельнікі даведаліся, чаму менавіта 3 ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці. Было прыгадана і пра ўклад нашых землякоў у справе барацьбы з фашызмам. Пасля бібліятэкар зрабіла акцэнт на сучасным этапе развіцця нашай краіны, асабліва Астравеччыны. Дзеці прыгадалі, якія аб’екты былі пабудаваны на тэрыторыі раёна і горада за апошнія гады. Пасля дзеці выказалі сваё думкі і адказалі на пытанне – за што яны любяць Беларусь.




Апублікавана 04.07.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий