Лiпень
6
За чашкой чая посидим, обо всем поговорим
У Астравецкай раённай бібліятэцы 5 ліпеня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце”. Людзей сталага веку запрасілі на пасядзелкі “За чашкой чая посидим, обо всем поговорим”.
Удзельнікаў сустрэла траўніца Інга, якая расказала пра ўзнікнення кавы з жалудоў . Пасля члены аматарскага аб’яднання мелі магчымасць пакаштаваць напой і даведацца рэцэпт яго прыгатавання. Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання падзялілся дасягненнямі бібліятэкі ў конкурсах. Сапраўднай цікавосткай стала знаёмства з экспазіцыяй, прысвечанай Адаму Мальдзісу, а экскурсія ў аддзел рамёстваў здзівіла і зацікавіла. У музеі ўдзельнікі пазнаёміліся з выставай “Жывая экзотыка”.