Салодкі дзень у бібліятэцы
7 ліпеня адзначаецца ўлюбёнае свята ўсіх аматараў салодкага – Сусветны дзень шакаладу. Філіял “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” таксама далучыўся да святкавання. Каб парадаваць сваіх юных чытачоў, бібліятэкар Вольга Багдановіч падрыхтавала пазнавальна-шакаладнае асарці “Салодкі дзень у бібліятэцы”.
Бібліятэкар расказала дзецям шмат новага і цікавага з гісторыі шакаладу. Удзельнікі даведаліся цікавыя факты аб яго карысці, аб музеях, пагаварылі як у розных краінах адзначаюць Сусветны дзень шакаладу, дружна адказвалі на пытанні віктарыны “Салодкія пытанні”, затым гулялі ў гульню “Накармі сябра цукеркай. Была падрыхтавана кніжная выстава, прысвечаная святу. Дзеці з цікавасцю глядзелі прадстаўленыя выданні. У канцы мерапрыемства ўдзельнікаў пачаставалі ласункамі і пажадалі, каб у іх усё і заўсёды было ў шакаладзе!