Лiпень
11
Святло купалаўскіх вобразаў
Літаратурная імпрэза “Святло купалаўскіх вобразаў” сабрала ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” чытачоў да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.
Школьнікам распавялі пра жыццё і творчасць класіка, пазнаёмілі з вобразамі дзіцячых твораў (“Хлопчык і лётчык”, “Алеся”, “Юрачка”, “Саўка ды Грышка” і інш.).
Дзецям прапанавалі відэпадарожжа па родных мясцінах пісьменніка. І, канешне, не абышлося без дэкламацыі вершаў Купалы, якія чыталі і бібліятэкары, і ўдзельнікі мерапрыемства.