Лiпень 20

У краіне загадак

Навошта загадкі патрэбны дзецям? Гэтым пытаннем задаліся чытачы філіяла “Палушская сельская бібліятэка-клуб”. 20 ліпеня  прайшла гадзіна кемлівасці “У краіне загадак”.

Дзеці даведаліся пра віды загадак, іх прызначэнне, гісторыю з’яўлення. Бібліятэкар падрыхтавала для ўдзельнікаў мерапрыемства  мноства цікавых загадак: казачныя загадкі, загадкі пра рознае, загадкі-жарты. Вялікая колькасць гульняў, шарадаў прыцягнула ўвагу дзяцей, дапагло фарміраваць лагічнае мысленне. Адгадваць загадкі – неверагодна цікавы і захапляльны занятак!

 

 




Апублікавана 20.07.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий