Разнавіднасці арнаменту ў нацыянальным адзенні беларусаў
20 ліпеня ў філіяле “Мальская сельская бібліятэка” правялі невялікі экскурс у мінулае “Разнавіднасці арнаменту ў нацыянальным адзенні беларусаў” для выхаванцаў Мальскага дзіцячага сада, пагаварылі пра важнасць нацыянальнай вопраткі, яе значэнне і сімвалізм.
У простай і даходлівай форме бібліятэкар Анжэла Янкоўская расказала пра вытокі ўзнікнення нацыянальнага адзення, яго адметнасць і прызначэнне. Дзеці атрымалі адказы на розныя пытанні, пазнаёміліся з ілюстрацыямі беларускіх вышыванак. Таксама былі прадстаўлены лялькі ў нацыянальных строях, якія выклікалі ў прысутных асаблівую цікавасць. На іх прыкладзе было расказана пра колеравую гаму вопраткі беларусаў, арнаменты. Пагаварылі і пра галаўныя ўборы, якія таксама аздабляліся вышыўкай. У канцы мерапрыемства жадаючыя маглі задаць пытанні і больш дэталёва пазнаёміцца з прапанаванай літаратурай.