Лiпень 29

У лета пад кніжным ветразем

Хутка праходзіць лета, дорачы дзецям станоўчыя эмоцыі і добры настрой. Асабліва гэта адчуваецца ў аздараўленчых лагерах, дзе збіраюцца самыя актыўныя хлопчыкі і дзяўчынкі. Штодня яны вучацца новаму, знаходзяць новыя заняткі і завязваюць цікавыя знаёмствы.

Супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі наведалі дзіцячы лагер “Ластаўка” і прапанавалі яго выхаванцам паўдзельнічаць у літаратурных гонках “У лета пад кніжным ветразем”. Выхаванцы лагера паспрабавалі свае сілы ў адгадванні загадак, шукалі лішніх герояў, гулялі ў камандныя гульні. Літаратурныя эстафеты, кніжныя спаборніцтвы, казачныя забегі – усё гэта чакала ўдзельнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім запалам удзельнічалі ў конкурсах і атрымлівалі за гэта салодкія падарункі. Многія прадэманстравалі глыбокія веды ў галіне літаратуры, многія пажадалі ўзяць дзіцячыя выданні для чытання. Кожны з удзельнікаў добра разумеў: сяброўства – важная частка жыцця чалавека, а сяброўства з кнігай – выключна важнае для кожнага чалавека.




Апублікавана 29.07.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий