Жнiвень 1

Акцыя па рамонту кніг “Спяшаемся кнізе на дапамогу”

Усе жадаючыя чытачы і наведвальнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” змаглі далучыцца да акцыі па рамонту кніг “Спяшаемся кнізе на дапамогу”, якая прайшла ў бібліятэцы ў апошнія дні ліпеня.

Бібліятэкары сабралі актыўных дзяцей – памочнікаў і сяброў бібліятэкі ў чытальнай зале. Кожны атрымаў па стосу кніг, якія патрабавалі рамонту, і неабходныя прыналежнасці – скотч, клей, нажніцы.

Дзецям расказалі пра ўзнікненне кніг, цікавыя факты і звесткі. Потым бібліятэкары паказалі наглядна, як трэба рамантаваць кнігі, падклейваць лісты, вокладку. Нагадалі, як трэба абыходзіцца з кнігамі, каб яны доўга праслужылі сваім чытачам.

Дзеці з вялікім імпэтам прыняліся лекаваць кнігі: нават ставілі ім градуснікі, праслухоўвалі, як урачы, зладзілі своеасаблівы прыём кніжных пацыентаў. І выносілі дыягназ як сапраўдныя лекары. Акцыя аказалася не толькі карыснай, але і вясёлай, творчай, пазнавальнай.

Дзеці настолькі ўвайшлі ў азарт, што не толькі дапамаглі адрамантаваць кнігі, але і стварылі свае невялікія кніжачкі з падрыхтаваных шаблонаў.

За актыўную працу бібліятэкары ўручылі таксама сваім памочнікам школьныя прыналежнасці. І канешне, не абыйшлося без квэста “Знайдзі вокладку” і частавання салодкімі прысмакамі.

 




Апублікавана 01.08.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий