Жнiвень
1
З адкрытым сэрцам і добрым словам
Філіялы “Мальская сельская бібліятэка” і “Палушская сельская бібліятэка-клуб” аб’ядналіся, каб несці людзям аддаленых вёсак радасць, добры настрой і якасную літаратуру.
Супрацоўніцы бібліятэк наведалі вёску Градаўшчына. Для жыхароў была арганізавана вельмі цёплая і душэўная сустрэча, дзе вяскоўцы ахвотна спявалі песні пад баян. Акцыя “З адкрытым сэрцам і добрым словам” стала прыемным жэстам увагі да людзей сталага ўзросту, якія часта адчуваюць сябе адкінутымі і забытымі. Новыя часопісы па кулінарыі і садаводстве сталі сапраўдным падарункам для гаспадынь, а кнігі зацікавілі дзяцей, якія бавяць час у вёсцы. Мерапрыемства атрымалася жывым , цёплым і атмасферны і падаравала добры настрой удзельнікам.