Жнiвень 3

Брэйн-рынг “Казак мудрыя ўрокі”

Казкі любяць усе дзеці: чараўніцтва і прыгоды захапляюць, забаўляюць і вучаць дабру і справядлівасці. 3 жніўня выхаванцы аздараўленчага лагера “8-ое чудо света” вёскі Альхоўка наведалі Астравецкую раённую бібліятэку.

Работнікі бібліятэкі сардэчна сустрэлі дзяцей і прапанавалі здзейсніць займальнае падарожжа ў свет казак. Выхаванцы лагера прынялі ўдзел у віктарыне “Казкі – нашы сябры”, дзе прадэманстравалі выдатныя веды, як рускіх, так і замежных казак. З задавальненнем удзельнічалі ў літаратурных конкурсах, адгадвалі чароўныя загадкі, прыпаміналі сваіх любімых казачных персанажаў, акунуліся ў непаўторны свет чараўніцтва і фантазій. Чарговая сустрэча ў бібліятэцы прынесла дзецям добры настрой, радасць і шмат станоўчых эмоцый.

 

 

 

 




Апублікавана 03.08.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий