Жнiвень
5
Час канікул – гэта імгненні радасці, добрага настрою і новых сустрэч. Аднак і летам нельга забываць пра бяспеку. У філіяле “Мальская сельская бібліятэка” з гэтай нагоды была арганізавана акцыя “Умный пешеход”.
Дзеці даведаліся пра розныя віды пераходаў, паспрабавалі перайсці дарогу згодна з усімі правіламі і рэкамендацыямі. Бібліятэкар расказала аб важнасці ўвагі пры пераходзе дарогі, а пасля раздала памяткі з правіламі бяспечных паводзін. Пасля чытачы паўдзельнічалі ў віктарыне “Самы разумны пешаход”. Яны актыўна адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў абмеркаванні. Мерапрыемства дало магчымасць прыгадаць важныя асновы бяспекі.